Савет бяспекі Расеі паведамляе пра чарговы «ўзлом» сацсетак Мядзведзева


У сувязі са з’яўленнем на старонцы Дзмітрыя Мядзведзева ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ксенафобскага ваяўнічага допісу Савет бяспекі Расеі заявіў пра ўзлом. Чыноўнікі абяцаюць разабрацца ў сітуацыі, паведамляе «Інтэрфакс».

1 жніўня пад поўнач на старонцы Дзмітрыя Мядзведзева ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» зʼявіўся ваяўнічы пост. Ад імя расейскага палітыка адзначалася, што Казахстан ёсць штучным стварэннем, а Грузія атрымае тэрытарыяльную цэласнасць толькі ў складзе Расеі.

Аўтар допісу таксама пісаў пра «фатальную памылку» ў пачатку дзевяностых, калі адбыўся развал СССР і парад суверэнітэтаў. Але, як адзначаецца ў пасце, усё гэта будзе выпраўлена і ўсе народы будуць жыць разам. Адбудзецца такое абʼяднанне, маўляў, пасля вызвалення Кіева і ўсіх тэрыторыяў Маларосіі, калі «Русь ізноў стане адзінай, магутнай і непераможнай», а Масква пойдзе ў наступны паход для «аднаўлення межаў».

Пазней гэты пост выдалілі, а ў Савеце бяспекі заявілі, што старонку Дзмітрыя Мядзведзева ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ўзламалі.

«Апошні пост «ВКонтакте», што публікаваў Дзмітрый Анатольевіч, быў прысвечаны віншаванню вайсковых маракоў з Днём ВМФ. А з тым, хто ўзламаў старонку, пісаў і публікаваў выдалены пост, разбярэцца адміністрацыя УК і тыя, каму належыць», – заявіў памочнік Мядзведзева Алег Осіпаў.

Гэта ўжо не першы раз, калі ў акаўнтах Дзмітрыя Мядзведзева зʼяўляюцца ваяўнічыя або дзіўныя бяссэнсавыя допісы. Але кожны раз афіцыйна паведамляецца пра ўзлом хакераў.

Hавiны
Расейскія вайскоўцы, якіх арыштавалі за адмову ваяваць супраць Украіны, звярнуліся ў Следчы камітэт
2022.08.02 08:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў