На фестывалі «Viva Braslav» сілавікі затрымалі ўдзельніка з «экстрэмісцкім» татуяваннем


Відэа з затрыманым удзельнікам фестывалю з’явілася на праўладным тэлеграм-канале. Паводле сілавікоў, ён быў без майкі, а таму былі відаць татуяванні: сімвал анархізму, БЧБ-сцяг, герб Пагоня ды іншыя.

Фестываль «Viva Braslav».
Фота: vkurier.by

«Мядзведзіку-анархісту так спадабаўся горад Браслаў, што ён вырашыў застацца ў гасцінных праваахоўнікаў за дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі, што вырашыў застацца на месяц-другі», – напісана ў апісанні да «пакаяннага» відэа.

Выданне «Медиазона» даведалася поўнае імя затрыманага – гэта Міхаіл Тарлоўскі.

«Viva Braslav» – самы вялікі штогадовы рэгіянальны музычны фестываль на беразе Дрывяты каля Браслава.

Hавiны
Мікалай Аўтуховіч, магчыма, спыніць сухую галадоўку. Ён выпіў гарбаты
2022.08.02 18:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў