Бацька Ірыны Слаўнікавай лічыць, што абвінавачванне супраць дачкі надуманае і галаслоўнае


Прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай агучаць у Гомельскім абласным судзе 3 жніўня а 14:10. З лістоў палітзняволенай вядома, што пракурор запатрабаваў ёй 4 гады калоніі. У размове з TVP бацька зняволенай Аляксандр Слаўнікаў кажа, што ў судзе так і не прагучала, у чым жа вінаватая ягоная дачка.

Паводле бацькі Ірыны Слаўнікавай Аляксандра, палітзняволеную ўтрымліваюць цяпер у СІЗА № 3 у Гомлі.

– Пакуль ідзе працэс і пасля прысуду таксама некалькі тыдняў, а можа і месяцаў, будзе там. Умовы ўтрымання ў яе не адрозніваюцца ад іншых арыштаваных. Адно толькі, чамусьці, цягам 1 месяца і 26 дзён Ірына не мела магчымасці прыняць цёплы душ.

– Як яна трымаецца на працэсе?

– Трымаецца яна добра. З дасланых ад яе лістоў можна ўпэўнена сцвярджаць, што аптымізм яе не пакідае, хаця, вядома ж, адчуваецца стомленасць ад зацягнутага працэсу.

Выглядае яна добра. Крыху схуднела і бачна, што твару не стае сонца, але ў вачах усмешка і энергія. Яна нават для мерапрыемстваў такога кшталту, як гэтыя паседжанні, замовіла адзенне, каб цывілізавана выглядаць. Хаця, здавалася б, перад кім там апранацца – працэс ідзе за зачыненымі дзвярыма.

– Як ацэньвае працэс?

– Адказ, па-мойму, відавочны. Як можна ўсур’ёз успрымаць працэс, што праходзіць у тайне ад грамадства? Пабралі падпіскі ў адвакатаў і нават у мяне, калі я даваў паказанні як сведка. Што тут можна ацэньваць? Мая дачка невінаватая і ніякіх злачынстваў не здзяйсняла. Са словаў адваката, абвінавачванне надуманае, галаслоўнае, а тыя стосы папераў, што называюцца матэрыяламі справы, абсалютна ніяк не пацвярджаюць інкрымінаваных злачынстваў

Артыкулы
Муж Ірыны Слаўнікавай: Яна трымаецца, настрой баявы, але турма ёсць турма
2022.08.02 11:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў