2 жніўня ў Гомлі могуць агучыць прысуд Ірыне Слаўнікавай


У Гомельскім абласным судзе 2 жніўня могуць агучыць прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для яе 4 гады калоніі. Бліжэй да абеду стала вядома, што прысуд журналістцы агучаць 3 жніўня а 14:10.

Журналістка Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

У лісце да родных журналістка TVP Ірына Слаўнікава напісала, што пракурор запатрабаваў для яе 4 гады калоніі. Журналістку абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 361.1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Суд над Ірынай Слаўнікавай праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе і цягнецца больш за месяц. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы суддзя, які вынес прысуд у «справе Ціханоўскага». Прысуд могуць агучыць 2 жніўня.

Пазней стала вядома, што прысуд агучаць 3 жніўня а 14:10.

У сувязі з чарговым судовым паседжаннем у справе Ірыны Слаўнікавай журналісты плануюць акцыю каля сядзібы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве на вул. Яснай 14/16а, побач з будынкам TVP. Акцыя адбудзецца а 16-й гадзіне паводле беларускага часу. Арганізатары пікету збіраюцца таксама накіраваць петыцыю ў Еўракамісію з просьбай увесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да пераследу журналістаў у Беларусі.

Артыкулы
Пракурор патрабуе для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады калоніі
2022.07.26 14:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў