У Літве ў намётавым лагеры для мігрантаў адбыліся беспарадкі


У намётавым лагеры для мігрантаў на Руднінкайскім палігоне ў Літве пачаліся беспарадкі. У паліцыю паведамілі, што незадаволеныя мігранты спрабавалі збегчы, перадае Delfi.lt.

Беспарадкі ў лагеры для мігрантаў у Літве 2 жніўня. Скрыншот з відэа: delfi.lt

У МУС Літвы паведамілі, што мігранты ўзбунтаваліся з-за змоклых намётаў. Мужчыны, якія сабраліся каля плота, выказалі незадаволенасць у сувязі з умовамі жыцця ў лагеры.

Адзін малады чалавек, які гаворыць па-ангельску, гучна крычаў і заявіў, што мігранты не будуць ёсць ежу, якую ім прыносяць, не будуць піць ваду дзіўнага колеру і не адыдуць ад плота. Яны патрабуюць, каб іх выпусцілі з лагера.

«Свабоду, свабоду» і «Мы – людзі» – выкрыквалі мігранты.

Асноўная прэтэнзія мігрантаў звязана з умовамі ўтрымання ў намётавых лагерах.

Беспарадкі ў лагеры для мігрантаў у Літве 2 жніўня. Скрыншот з відэа: delfi.lt

Падобнае адбылося і тыдзень таму. З раніцы 26 ліпеня ў былой Верабейскай школе Алітускага раёну Літвы пачаўся бунт мігрантаў. Яны адмовіліся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі. Канфлікт узнік пасля таго, як іракцы забаранілі іншым мігрантам браць дастаўленую ежу.

Раней, 22 ліпеня, міністр фінансаў Літвы Гінтарэ Скайстэ наведваючы адзін з лагераў для перасяленцаў, заявіў, што «умовы дакладна добрыя, мігранты і не павінны разлічваць на большае. Залішні камфорт і від на акіян адсутнічаюць. Значыць, не з’явіцца жаданне надоўга заставацца ў Літве».

Hавiны
У Літве мігранты ўчынілі бунт, патрабуючы іх выпусціць
2021.07.26 22:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў