Крысціна Ціманоўская едзе ў Польшчу і рэкордная колькасць мігрантаў за содні. Галоўнае за 2 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі 2 жніўня – 359-га дня беларускага паслявыбарчага пратэсту.

Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу

Крысціна Ціманоўская.
Фота: Reuters

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая здолела пазбегчы прымусовага вывазу на радзіму, атрымала польскую візу. Пра гэта паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач.

Паводле яго, Польшча зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Ціманоўскай працягнуць спартовую кар’еру.

Артыкулы
Урад Японіі, Аргкамітэт Алімпіяды і МАК вывучаюць, чаму хацелі вывезці Ціманоўскую
2021.08.02 10:36

Муж атлеткі Арсеній Зданевіч, які экстранна з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у каментары «Еўрарадыё» заявіў, што «ўся праблема ў тым, што нашы кіраўнікі, яны няправільна дзейнічаюць, яны нават не вывучаюць спартоўцаў, якія яны віды будуць рабіць, усё гэта вядома ў апошні момант».

Hавiны
«Гучыць як галівудскі трылер». Што пішуць замежныя медыі пра Ціманоўскую?
2021.08.02 20:49
Hавiны
Што будзе з беларускім НАК за скандал з Ціманоўскай?
2021.08.02 18:33

У Літве ў намётавым лагеры для мігрантаў адбыліся беспарадкі

У намётавым лагеры для мігрантаў на Руднінкайскім палігоне ў Літве пачаліся беспарадкі. У паліцыю паведамілі, што незадаволеныя мігранты спрабавалі збегчы.

Беспарадкі ў лагеры для мігрантаў у Літве 2 жніўня. Скрыншот з відэа: delfi.lt

У МУС Літвы паведамілі, што мігранты ўзбунтаваліся з-за змоклых намётаў. Мужчыны, якія сабраліся каля плота, выказалі незадаволенасць у сувязі з умовамі жыцця ў лагеры.

Адзін малады чалавек, які гаворыць па-ангельску, гучна крычаў і заявіў, што мігранты не будуць ёсць ежу, якую ім прыносяць, не будуць піць ваду дзіўнага колеру і не адыдуць ад плота. Яны патрабуюць, каб іх выпусцілі з лагера.

Hавiны
На беларуска-літоўскай мяжы прапануюць усталяваць чатырохметровы сеткаваты плот
2021.08.02 18:45

Знік кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў

Кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў.
Фота: beldomua / Telegram

Сёння раніцаю ён выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся. З ягонага нумара было зроблена некалькі так званых «глушцоў», аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў, паліцыя вядзе пошукі.

Знаёмыя Віталя Шышова распавялі «Белсату», што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак. Таксама да яго і да ягонай дзяўчыны падыходзілі падазроныя людзі, спрабавалі размаўляць.

Аналітыка
Кошты вырастуць, а надбаўкі медыкам упадуць. Што зменіцца ў Беларусі ў жніўні
2021.08.02 08:10

Спецслужбы праслухоўвалі тэлефон Сцяпана Латыпава за тры месяца да яго затрымання

Затрыманне Сцяпана Латыпава.
Фота: Tut.by

Спецслужбы праслухоўвалі тэлефон Сцяпана Латыпава з чэрвеня 2020 года. Гэта стала вядома 2 жніўня, падчас разгляду крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара плошчы Пераменаў.

На паседжанні памочнік пракурора Уладзімір Рабаў агучыў стэнаграмы тэлефонных размоваў палітвязня, якія былі атрыманыя падчас праслухоўвання, якое спецслужбы вялі з чэрвеня 2020 года. Адвакатка на судзе звярнула ўвагу, што дакументы, якія агучваюцца, працэсуальна не аформленыя належным чынам: у іх няма назвы, яны не з’яўляюцца пратаколамі. Але суддзя сказаў, каб адвакатка агучыла гэта ў спрэчках бакоў.

Артыкулы
«Маё сэрца пераставала біцца». Палітвязень Верашчагін даслаў жудасны ліст з глыбоцкай калоніі
2021.08.02 13:42

Улады хочуць зліквідаваць таварыства, якое з’яўляецца ўласнікам медыя-рэсурсу «Hrodna.life»

Аляксей Шота, галоўны рэдактар «Hrodna.life». Горадня, Беларусь. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў аб ліквідацыі ТАА «Гораднялайфмедыя» – уласніка медыя-рэсурсу «Hrodna.life». Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці.

Нагадаем, што 9 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Горадні прайшло пасяджэнне суда, у выніку якога тэлеграм-канал «Hrodna.life» прызналі экстрэмісцкім.

Артыкулы
Журналіста Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»
2021.08.02 18:01
Артыкулы
Тры гады калоніі прысудзілі гарадзенцу за «дыскамфорт» і «ўдар па аўтарытэце» амапаўцаў
2021.08.02 14:48

Святлана Ціханоўская завяршыла двухтыднёвы візіт у ЗША

Сустрэча са Святланай Ціханоўскай у Вашынгтоне.
Фота: Сяргей Трыгубовіч/Facebook

Акрамя сустрэчаў з кіраўніком Белага дому ды іншымі топ-чыноўнікамі ды вядомымі грамадскімі дзеячамі, «самаю класнаю часткаю праграмы», паводле Святланы, сталі спатканні з беларускай дыяспарай.

Лідарка дэмакратычных сілаў паспела пабачыцца з суайчыннікамі ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе і Крэмніевай даліне. Беларусы адмыслова прыязджалі з іншых штатаў і гарадоў, праводзячы гадзіны ў дарозе, каб хоць некалькі хвілін жыўцом паглядзець на сімвал новай Беларусі.

Артыкулы
«Наша беларуская Жанна д’Арк». Якой пабачылі беларусы ЗША Святлану Ціханоўскую
2021.08.02 14:11

АД, belsat.eu

Стужка навінаў