Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу. Ейны муж экстранна выехаў ва Украіну


Крысціна Ціманоўская і Арсеній Зданевіч.
Фота: kristi_timanovskaya / Instagram

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая здолела пазбегнчы прымусовага вывазу на радзіму, атрымала польскую візу. Пра гэта паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач.

Паводле яго, Польшча зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Ціманоўскай працягнуць спартовую кар’еру.

Між тым бабуля Крысціны Ціманоўскай напісала, што да бацькоў атлеткі ў Клімавічы з Менску, магчыма, выехалі сілавікі, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасць.

«Няма слоў»

Муж атлеткі Арсеній Зданевіч, які экстранна зʼехаў з Беларусі ва Украіну, у каментары «Еўрарадыё» заявіў, што «ўся праблема ў тым, што нашы кіраўнікі, яны няправільна дзейнічаюць, яны нават не вывучаюць спартоўцаў, якія яны віды будуць рабіць, усё гэта вядома ў апошні момант».

«Яны бачаць, што з гэтай эстафеты нічога не атрымліваецца, што не стае людзей, і проста ставяць спартоўцаў з іншых відаў, каб закрываць дзіркі. Я лічу, што гэта няправільна. Кожны спартовец павінен рыхтавацца канкрэтна да свайго віду, ехаць і паказваць вынік», – заявіў Арсеній Зданевіч.

Паводле яго, Крысціна – «дзяўчына з характарам», і ў штодзённым жыцці яе цяжка давесці да слёзаў.

«Тое, як яе там даводзілі, у мяне няма слоў ад таго, якімі метадамі дзейнічаюць нашы суайчыннікі. Я проста ў шоку ад прадстаўнікоў нашай каманды, як яны ціснуць на спартоўцаў», – заявіў Арсеній Зданевіч.

Hавiны
Атлетка Ціманоўская мае зляцець у Польшчу ўжо 4 жніўня. Як яна трымаецца?
2021.08.02 14:44

МГ belsat.eu

Стужка навінаў