Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката


Да зняволенага Арцёма Анішчука, асуджанага на 2 гады калоніі, не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Ён фігурант справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў»

Арцём Анішчук.
Фота: spring96.org

Жонка палітвязня Вольга таксама распавяла, што да Арцёма Анішчука тры тыдні не пускаюць адваката – столькі ж не было ад яго лістоў. Яна расцэньвае гэта, як тое, што адміністрацыя хавае Арцёма, і ў сувязі з гэтым сур’езна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15.

«Я хвалююся за стан Арцёма, што з ім адбываецца. Можа ён захварэў, можа яго збілі», – кажа Вольга.

Раней Арцём неаднаразова распавядаў адвакату аб катаваннях і збіцці ў магілёўскай калоніі.

Гісторыі
Пагражалі згвалціць дручком, павесіць на дрэве, станавіліся на галаву і ўтоптвалі ў асфальт. «Гэта асабістая помста»
2021.06.17 15:44

Як распавяла Вольга, апошні ліст ад мужа з калоніі быў датаваны 9 ліпеня. Адвакат апошні раз да яго патрапіў 14 ліпеня – больш наведаць Анішчука яму не далі. Таксама начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка не прыняў адваката ў прыёмны дзень, бо нібыта яму кудысьці трэба было зʼехаць.

Таксама жонка адзначае, што па следству ў адносінах яе мужа па новай крымінальнай справе – артыкулу 411 («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы») – нічога невядома ні ёй, ні Арцёму, ні нават адвакату. Справу завялі за нібыта парушэння рэжыму: двойчы адмовіўся прыбірацца.

Hавiны
Адвакат: Зняволены Анішчук глытаў металічныя прадметы, каб спыніць катаванні ў калоніі
2021.06.09 14:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў