Як беларусы праганялі нячыстую сілу і святкавалі Купалле ў Вільні


Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі, падчас чаго распальвалі вогнішча, плялі вянкі і пускалі іх па раце, гатавалі традыцыйныя купальскія стравы: юшку на вогнішчы, гарбату з сабраных на беразе Віліі зёлак.

Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат

«Сёння мы ўшаноўвалі бога сонца Ярылу і чатыры стыхіі: агонь, ваду, зямлю і паветра. Раптоўна прыбегла нячыстая сіла, якая хацела ўкрасці вугалёк з купальскага вогнішча, але мы абаранілі дабрабыт людзей, нашых беларусаў, прагналі і спалілі яе. Няхай божанька дае беларусам світанне. Мы вельмі чакаем гэтага світання», – адзначыла Маршала, кіраўніца сямейнага гурта «Світанак».

Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат

Арганізатар Купалля і старшыня віленскага клуба «Сябрына» Валянцін Стэх распавёў, што традыцыя святкавання Купалля на адным з берагоў Віліі, якая працякае праз увесь горад, была закладзена ў 1911 годзе тагачасным беларускім музычна-драматычным гуртком, адноўлена гэтая традыцыя была беларускім віленскім клубам «Сябрына» у 2013 годзе і зараз кожны год гэтую традыцыю захоўваюць.

«Цягам 5-6 гадоў як і нашы продкі, мы сплывалі па рацэ на адноўленым па старадаўнім узоры Вікінгу, але зараз няма такіх магчымасцяў. Таму свята ладзіцца без сплыву», – распавядае Валянцін Стэх.

Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат
Беларусы 2 ліпеня адзначылі Купалле на беразе Віліі ў Вільні.
Фота: Белсат

Падчас свята выступіў гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», клуб традыцыйнага побытавага танца «Ойра», сямейны гурт «Світак», мясцовыя творчыя людзі і прадстаўнікі іншых беларускіх арганізацый.

belsat.eu

Стужка навінаў