Віктар Бабарыка правёў 10 дзён у штрафным ізалятары – нібыта за «размову на падвышаных тонах»


Афіцыйная версія – канфлікт з сукамернікам, дзе віна Бабарыкі ў тым, як ён размаўляў.

Віктар Бабарыка ў судзе. Крыніца: AFP / Виктор Бабарико — официальный канал / telegram

Экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Віктара Бабарыку 15 чэрвеня змясцілі на 10 дзён у штрафны ізалятар, паведамлялі ягоныя родныя. Цяпер штаб Бабарыкі паведаміў, што з ШІЗА яго вызвалілі, ён адчувае сябе «здавальняльна».

Паводле афіцыйнай версіі, Бабарыку пакаралі за тое, што ён «уступіў у канфлікт з сукамернікам, што заключаўся ў размове на падвышаных тонах». Паслухаць, як размаўляе Бабарыка, можна, напрыклад, у інтэрв’ю «Белсату» ў траўні 2020 года, за месяц да затрымання:

Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры» і «легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам», аднак праваабаронцы перакананыя, што пераслед палітычна матываваны. Сам Бабарыка не прызнаў віны. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацку.

Яшчэ 10 дзён у ШІЗА Бабарыка правёў у траўні. Яму па-ранейшаму не перадаюць лістоў, але іх можна прынамсі паспрабаваць выслаць на адрас: Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку, ПК № 1, вул. Тэхнічная, 8, 211440, г. Наваполацк.

Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў