Арэстовіч: Пагроза ўварвання з Беларусі – папсовы мэм


Вялікай мабілізацыі пакуль не відаць, дый расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі не так шмат, кажа «галоўны псіхатэрапеўт Украіны», як назвалі Арэстовіча за ягоныя супакаяльныя інтанацыі.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч, які рэгулярна агучвае ўкраінцам звесткі аб хадзе абароны ад расейскага нападу, выказаўся пра пагрозу нападу беларускіх войскаў. У эфіры Youtube-каналу «Фейгин Live» вечарам 1 чэрвеня ён сказаў:

«Рэальнай пагрозы няма. Для таго, каб яе стварыць, беларуская армія не менш за месяц-паўтара мусіць мабілізавацца. Нават калі б цяпер аддалі наўпроставы загад аб уварванні, яна не здольная зрабіць гэта без расейскіх войскаў.

А расейскіх войскаў у Беларусі няма, ёсць толькі абслуговы персанал невялікай колькасці комплексаў накшталт «Іскандэраў», іх ахова і абслуговы персанал станцыяў радыёэлектроннай выведкі і карыстаных аэрадромаў».

Hавiны
Генштаб ЗСУ ўсё яшчэ баіцца правакацый на беларускай мяжы
2022.06.30 10:05

Тое, што адбываецца з тэмай нападу беларускіх войскаў, ён лічыць «грандыёзнай аперацыяй у стратэгічнай дэзынфармацыі»: для сур’ёзнай пагрозы патрэбныя 15-20 тысяч расейскіх войскаў, а «іх на Папасную не стае». Ён пажартаваў, што «гэта ўжо сёмае ўварванне з Беларусі, абавязкова, 100 %».

«Усё гэта страшныя казкі, што Беларусь зараз уварвецца, гэта адзін з самых папсовых мэмаў гэтай вайны», – сказаў Арэстовіч.

Найбліжэйшымі тыднямі ён не бачыць пагрозы, але калі такая з’явіцца, абяцае «крайне ўзмоцнена падміргваць» і казаць пра «крайне высокую імавернасць». Для выведкі, запэўніў ён, «Беларусь абсалютна празрыстая».

Hавiны
Беларусам зноў спрабавалі растлумачыць, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад». І зноў не паказалі
2022.06.15 14:23

З 28 чэрвеня да 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці плануецца правядзенне вайсковых збораў і мабілізацыйных вучэнняў. У Генштабе ЗСУ не выключаюць правакацыяў, здзейсненых падраздзяленнямі Узброеных сілаў Беларусі ў памежных з Украінай раёнах, і вядзення выведкі.

Усю вясну Генштаб і Мінабароны Украіны неаднаразова заяўлялі, што беларуская армія можа быць уцягнутая ў вайну. У чэрвені ўкраінская выведка некалькі разоў заяўляла пра рыхтаванне расейскімі спецслужбамі тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, у Мазыры, для таго, каб Беларусь далучылася да вайны. Інфармацыя пра тэракты не пацвердзілася.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў