Журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным паводле крымінальнай справы

Аляксандр Івулін Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Журналіст выдання Tribuna.сom Аляксандр Івулін затрыманы паводле крымінальнай справы. Аляксандра асудзілі на 30 содняў арышту, але з ІЧУ яго перавялі ў СІЗА, паведамляе выданне.

Аляксандра Івуліна перавядуць у СІЗА. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнай справы. Выданне Tribuna.сom паведамляе, што Аляксандра падазраюць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Максімальнае пакаранне паводле артыкула – тры гады пазбаўлення волі.

Журналіста і спартоўца Аляксандра Івуліна затрымалі, 3 чэрвеня разам з мантажорам праекта «ЧестнОК» Яраславам Пісарэнкам. Іх забралі з кватэры невядомыя ў цывільным. На наступны дзень стала вядома, што Івуліна асудзілі на 30 содняў арышту нібыта за сцяг на акне.

Заўтра, 3 ліпеня, Аляксандр павінен быў выйсці на волю.

Затрыманы журналіст «Трыбуны» і футбаліст «Крумкачоў»

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны