Выпускніцу юрфаку, якая выступіла з моцнай прамовай, асудзілі за непадпарадкаванне міліцыянтам


У Ленінскім судзе Менску пачалі судзіць выпускніцу юрфаку Кацярыну Віннікаву, паведамляе Telegram-канал law_verum. Дзяўчыну затрымалі пасля ейнага выступу падчас уручэння дыпломаў. Кацярына выказала падзяку палітвязню Максіму Знаку і згадала іншых палітвязняў.

Выпускніца юрфаку Кацярына Віннікава падчас уручэння дыпломаў са сцэны падзякавала Максіму Знаку, звольненым выкладчыкам, а таксама згадала юрыстаў-палітвязняў.

«Нізкі паклон Алене Уладзіміраўне Лаеўскай, Кацярыне Віктараўне Новікавай, Аляксею Іванавічу Сахарчуку, Алене Іванаўне Басалай, Максіму Аляксандравічу Знаку. Дзякуй за тое, што паказалі ўласным прыкладам, хто такі юрыст і што такое права!» – сказала дзяўчына.

Пасля гэтай прамовы выпускніцу затрымалі. Сёння Кацярыну пачалі судзіць. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КаАП: арт. 24.3 («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы») і арт. 24.23 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Пры адвакату склалі толькі адзін пратакол, пра другі стала вядома ўжо на судзе.

Суддзя Марына Клімчук у выніку пакарала дзяўчыну на 15 содняў арышту.

Абноўлена
Выпускніцу БДУ, якая публічна падзякавала палітвязню Максіму Знаку, затрымалі сілавікі
2021.07.01 22:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў