У ЗША на федэральным узроўні ўвялі мараторый на смяротнае пакаранне


Міністэрства юстыцыі ЗША ўвяло мараторый на смяротнае пакаранне на федэральным узроўні пасля таго, як папярэдняя адміністрацыя Доналда Трампа прывяла ў выкананне 13 смяротных прысудаў за паўгода. Пра гэта паведамляе golosameriki.com.

Як адзначае радыё «Свабода», смяротнае пакаранне на федэральным узроўні было скасаванае ў ЗША ў 1972 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда. Але ў 1988 годзе яно было часткова адноўленае. Пры гэтым большасць смяротных пакаранняў у ЗША праходзіць не на федэральным узроўні, а на ўзроўні асобных штатаў – лідарам тут застаецца Тэхас, дзе з 2010 года адбылося 125 смяротных пакаранняў.

Прэзідэнт Джо Байдэн паабяцаў падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі падтрымаць захады, скіраваныя на адмену смяротнага пакарання.

ЗША – адзіная заходняя дзяржава, дзе дагэтуль караюць смерцю. Смяротнае пакаранне адмененае ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў