Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Берасці, Пружанах і Жабінцы


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра серыю затрыманняў іншадумцаў на Берасцейшчыне.

У Берасці сілавікі забралі з кватэры Надзею Круц і Тамару Кандрацюк. Таксама паведамляецца пра затрыманне Вольгі Маладчык, якую адвезлі ў ІЧУ. Двое супрацоўнікаў вялі яе ў ізалятар, у руках жанчына трымала сістэмны блок камп’ютара.

У Жабінцы затрыманы бацька трох дзяцей Сяргей Кулік. Перад гэтым у яго дома а 7-й гадзіне раніцы правялі ператрус. Акрамя таго, былі затрыманыя Генадзь Гурын, Святлана і Вадзім Аксюцікі, Аляксандр Казлоў і Наталля Дырман.

У Пружанах затрыманыя Юрый Папко, Ганна Баран і Анатоль Дзевянцейчык. Дзевянцейчыка нядаўна звольнілі з працы з палітычных матываў, сёння ён збіраўся падаваць скаргу на гэтае рашэнне, але яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. На дапамогу да Анатоля прыехала Ганна Баран, і іх абодвух забралі ў РАУС. Папко быў затрыманы раніцаю, калі ён выходзіў з дому з дзіцем.

Паводле інфармацыі belsat.eu, ператрусы таксама адбываюцца ў Кобрыне.

Hавiны
У чэрвені ў Беларусі былі затрыманыя 246 чалавек
2021.07.01 20:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў