Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь


Прызнаны палітзняволеным Андрэй Шарэнда, на якога завялі дзве крымінальныя справы, з’ехаў з краіны. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасця меў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам, які 31 траўня быў змешчаны пад хатні арышт. Але на суд ён так і не з’явіўся, таму суддзя Філонік абвясціла Андрэя Шарэнду ў вышук. Праваабаронцам стала вядома, што Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь.

Супраць Андрэя распачалі дзве крымінальныя справы: паводле арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»).

9 чэрвеня ягоную жонку Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яе вінавацілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364). Праваабаронцы прызналі Паліну палітзняволенай.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў