Лукашэнка распавёў пра спробу забойства Азаронка


Аляксандр Лукашэнка падчас сходу з нагоды Дня Незалежнасці заявіў пра спробу забойства працаўніка СТВ Рыгора Азаронка, паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

Сёння Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі следчыя вывілі тэрарыстычныя ячэйкі, якія чакаюць свайго часу. Да стварэння іх прычасныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.

«Была спроба забойства Азаронка. Гэта здарылася мінулай ноччу», – заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка дадаў, што мэтай забойства з’яўлялася жаданне пазбавіць рухомасці, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезці ў лес, адрэзаць язык.

Рыгор Азаронак у судзе над Вольгай Калацкай. Менск, Беларусь. 23 сакавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У адказ на гэта Лукашэнка даў загад цалкам перакрыць мяжу з Украінай.

«Вялікая колькасць зброі паступае з Украіны ў Беларусь. Таму я даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
СК адмовіўся праводзіць праверку ў дачыненні прапагандыста Грыгорыя Азаронка
2021.03.31 17:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў