Доктар Станіслаў Салавей, які адседзеў 15 содняў арышту за акцыю салідарнасці, страціў працу


Гінеколагу 3-й гарадской клінічнай бальніцы Станіславу Салаўю, які лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў у сваёй галіне, не працягнулі кантракту.

Медык паведаміў у сваім «Фэйсбуку», што ягоная праца скончыцца 10 жніўня.

«Ці шкадую я? Шкадаваў, але цяпер – не. Звальняеце? Так звальняйце! Звальненне дасведчанага доктара ў клініцы, дзе ёсць дэфіцыт спецыялістаў майго профілю, дзе практычна цалкам адсутнічаюць спецыялісты сярэдняга веку… Што ж, нічога новага, «нам толькі б дзень прастаяць ды ноч пратрымацца». А там як-небудзь усё само выправіцца, хто-небудзь прыйдзе працаваць, неяк прааперуем, неяк пацыент ачуняе. Гэта ўсё глупства, часовыя праблемы, і яны хутка мінуць…

Я ведаю адно: я не саромеюся сваіх рашэнняў, я не адводжу вачэй і не пазбягаю сустрэчаў і размоваў з некаторымі калегамі. Я дазваляю сабе раскошу адкрыта казаць тое, што думаю. Самае смешнае, што ўсе разумеюць, ды і кажуць адкрыта, што маё «непрацягненне» не звязанае з працаю, што я добры доктар, ды я і сам гэта разумею», – піша ён.

Фота
Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе
2021.03.30 17:17

У лістападзе 2020 года Салаўя арыштавалі на 15 содняў пасля затрымання на акцыі салідарнасці з адлічанымі студэнтамі медычнага ўніверсітэту.

Акрамя таго, медык публічна выступаў з крытыкаю кіраўніцтва сістэмы аховы здароўя Беларусі, у тым ліку ў пытаннях барацьбы з каронавірусам.

  • Апошнімі месяцамі ўсё часцей стала з’яўляцца інфармацыя пра звальненне з дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў працаўнікоў, якія падтрымалі пратэсты або проста адкрыта выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. Палітычна матываваныя кадравыя чысткі таксама закранулі і сістэму аховы здароўя.
Hавiны
Рэаніматолаг Максім Ачарэтні: «Ёсць негалосны спіс лекараў, якія не даспадобы для сістэмы аховы здароўя»
2021.06.10 16:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў