Еўразвяз надалей бачыць Беларусь ва «Усходнім партнёрстве»


Еўрапейская камісія і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у вонкавых справах і палітыцы бяспекі агучылі пераспектывы і развіццё праграмы «Усходняе партнёрства». Прадстаўнікі ЕЗ бачаць у праграме і Беларусь, нягледзячы на тое, што афіцыйны Менск нядаўна заявіў пра выхад з ініцыятывы.

У снежні сёлета запланаваны 6-ы саміт «Усходняга партнёрства». На мерапрыемстве абмяркуюць асноўныя моманты супрацы краінаў Еўразвязу з сябрамі ініцыятывы.

«Усходняе партнёрства» надалей застаецца галоўным на парадку дня Еўрапейскага Звязу. Мы хочам сфармаваць парадак дня, які адкажа на беспрэцэдэнтныя выклікі сённяшняга дня. Асноваю нашай працы будзе спрыянне развіццю дэмакратыі, належнага кіравання і вяршэнства закону, якія так важныя, каб пабачыць станоўчыя, канкрэтныя вынікі ў нашай супрацы. Сюды ўваходзіць Беларусь, і мы працягнем падтрымліваць грамадства краіны праз «Усходняе партнёрства», – заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у вонкавых справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль.

«Мы вылучаем амбітны план эканомікі ды інвестыцыяў, які дапамогуць стымуляваць працоўныя месцы і забяспечыць росквіт у рэгіёне «Усходняга партнёрства». План распрацаваны для ўсіх краінаў праграмы, у тым ліку і падтрыманне будучай дэмакратычнай Беларусі. Гэты новы парадак будзе спрыяць сацыяльна-эканамічнаму аднаўленню пасля пандэміі COVID-19, умацоўваць эканамічныя стасункі і будаваць гандлёвыя шляхі паміж ЕЗ і краінамі-партнёрамі», – сказаў еўракамісар у пытаннях пашырэння і суседства Олівэр Вархэі.

Аб’ектыў
«Супрацоўнічаем з беларусамі, а не ўладамі»
2021.06.29 22:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў