Дэпутату Савіных не далі візы для ўдзелу ў Парламенцкай Асамблеі АБСЕ


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных паскардзіўся, што яму не выдалі візу, каб наведаць летнюю сесію Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, піша БелТА.

Дэпутат і старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах беларускага парламенту Андрэй Савіных распавёў, што не змог атрымаць шэнгенскай візы для ўдзелу ў Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў Вене.

«У якасці старшыні беларускай дэлегацыі на Парламенцкай Асамблеі АБСЕ планаваўся мой выезд у Вену, дзе я павінен быў бы прадставіць пазіцыю Беларусі ў актуальных пытаннях парадку дня на сесіі гэтай арганізацыі. Натуральна, планавалася абмеркаванне шырокага кола пытанняў, у тым ліку і сітуацыі ў Беларусі. Але ўчора мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ў візе нам адмоўлена», – кажа Савіных.

Дэпутат таксама распавёў, што на АБСЕ меўся распавесці пра ўцягнутасць «спецслужбаў шэрагу дзяржаваў, у тым ліку Польшчы, у аперацыю для захопу ўлады ў Беларусі праз сцэнар каляровай рэвалюцыі».

Hавiны
Дэпутат Савіных беларускім айцішнікам: ці працуеце на эканоміку РБ, ці збіраеце валізкі
2021.06.24 18:54

Раней дэпутат заяўляў, што ў нашай краіне наспеў час, каб прыняць закон аб замежных агентах, які існуе ў Расеі. Таксама Савіных звярнуўся да працаўнікоў IT-сектару ў нашай краіне. Паводле чыноўніка, адмыслоўцы і фірмы, якія не пачнуць працаваць на беларускі рынак, будуць вымушаныя з’ехаць.

Прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай таксама распавялі, што раней перасякаліся з Савіных падчас перамоваў на платформе Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Калі Святлана Ціханоўская паведаміла пра катаванні на Акрэсціна, Савіных заявіў, што людзі самі сябе білі, сінякі малявалі і нападалі на працаўнікоў міліцыі.

Hавiны
Дэпутат Андрэй Савіных: «Бліжэйшая задача – прыняцце закона аб замежных агентах»
2020.12.15 22:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў