Беларускія ўлады завялі крымінальныя справы супраць Анжалікі Агурбаш і абвесцілі яе ў вышук

Анжаліка Агурбаш на пікеце каля беларускай амбасады. Фота: Lyudmila Mirzayanova / Facebook

Вядомую беларускую спявачку Анжаліку Агурбаш, якая цяпер жыве ў Маскве, беларускія ўлады абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў. Ёй інкрымінуюць распальванне варожасці і абразу Лукашэнкі, паведаміла спявачка ў сваім Instagram.

Анжаліка Агурбаш распавяла ў сваім Instagram, што ў Беларусі супраць яе распачалі крымінальныя справы. Спявачку абвінавачваюць у распальванні варожасці – ч.3 арт. 130 КК і ў абразе Лукашэнкі – ч. 2 арт. 368 КК. Паводле Анжалікі, яе абвесцілі ў вышук.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Анжелика Агурбаш (@angelicaagurbash)

Спявачка актыўна падтрымала беларускі пратэст, сама брала чынны ўдзел у акцыях каля беларускай амбасады ў Маскве. У сувязі з гэтым мы спыталі ў яе, ці не хвалюецца яна за сваю бяспеку, бо Беларусь патрабуе ад Расеі выдачы пратэстоўцаў. Там былі затрыманыя Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч, з гэтай прычыны пакінуў РФ і палітолаг Дзмітрый Балкунец.

«Не, я не планую і не збіраюся нікуды з’язджаць! У рамках правага поля Расейскай Федэрацыі я сябе адчуваю ўпэўнена і бяспечна. А вось ад цяперашняга рэжыму Лукашэнкі можна чакаць усё што заўгодна», – падкрэсліла Анжаліка Агурбаш.

Анжаліка Агурбаш футравай справы не каментуе, але дэпартацыі з Расеі не баіцца і ўцякаць адтуль не збіраецца

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны