У літоўскіх школах стартуе пілотны праект, дзе будуць распавядаць пра выжыванне ў экстрэмальных умовах


Напрыканцы траўня ў школах Літвы распачаўся курс «Грамадзянства і навыкі абароны». Вучні навучаюцца аказваць першую медычную дапамогу, ставіць намёты, распальваць вогнішчы, карыстацца зброяй і інш. Як кажуць арганізатары, гэта не мілітарызацыя, а навучэнне спосабам выжывання, і гэтыя навыкі могуць спатрэбіцца нават і ў звычайным жыцці.

Гімназія імя Вітаўта Вялікага, Тракай, Літва. 31 траўня 2022.
Фота: Белсат

Па словах дарадцы міністра адукацыі, навукі і спорту, Ігнаса Гайжюнаса, мэтай курса не зʼяўляецца адказ на выклікі, якія ўзнікаюць ва Украіне з-за расейскай агрэсіі супраць яе.

«Але мы бачым, што гэты курс сапраўды дапамог бы таксама і вучням падрыхтавацца да таго ж вайсковага канфлікту, які мог бы адбыцца ў Літве. Такі досвед мог бы спатрэбіцца ў іншых экстрэмальных сітуацыях: паводка, пажар, абвал хат».

Фота: Белсат
У літоўскіх школах стартуе пілотны праект, дзе будуць распавядаць пра выжыванне ў экстрэмальных умовах.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Намеснік камандзіра 10-га падраздзялення стралкоў імя Міндоўга, Рэната Шмайлене, лічыць, што ўвогуле гэтыя курсы патрэбны кожнаму, не толькі вучню, але і грамадзяніну.

«Мы, на самой справе, не канцэнтруемся на якую-небудзь абаронную моц, таму што гэта ўсё ж такі непаўнагадовыя. Але вядома, напэўна казаць пра гэта, што адбываецца, гэта неабходна. І тыя ж самыя вучні, дзеці, кожны павінен зразумець, што супраціўляцца і ўзмацняць абаронную магутнасць можна не толькі зброяй, але свядомасцю, грамадзянскасцю, на што ідзе акцэнт на гэтым курсе. Таму што бяспека залежыць ад кожнага з нас».

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Курс «Грамадзянства і навыкі абароны» зʼяўляецца сумесным праектам міністэрстваў абароны і міністэрства адукацыі, навукі і спорту. Гэта пакуль што пілотны праект, і зараз ён ладзіцца ў дзесяці школах Літвы сярод дзевяцікласнікаў, у кожнай акрузе па адной школе. Курс доўжыцца тры дні і складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак.

З вясны 2023 года плануецца запусціць гэты курс ва ўсіх агульнаадукацыйных школах і гімназіях краіны. Трохдзённы курс у далейшым плануецца зрабіць абавязковым і праводзіць штогод, а перападрыхтоўку навучэнцы будуць праходзіць кожныя два гады і абавязаны будуць прайсці тры цыклы навучання (5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы).

Hавiны
У дзяржаўных садках дзетак прымушаюць вучыць гімн
2022.06.02 13:33

ГР belsat.eu

Стужка навінаў