КДБ завершыў расследаванне справы Фядуты, Кастусёва і Зянковіча


Камітэт дзяржбяспекі паведамляе, што завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Па крымінальнай справе праходзяць 5 чалавек.

Юрыя Зянковіча выстаўлена абвінавачванне ч. 1 арт. 357 («Змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), ч. 3 арт. 361 («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»), ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэксу.

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 357 («Змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).

Вольгу Галубовіч і Дзяніса Краўчука вінавацяць ва ўдзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Крымінальная справа перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06
  • Паліткансультанта Аляксандра Фядуту і адваката Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады.
  • 17 красавіка 2021 году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот», амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У сваю чаргу ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра сумесную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там гаворка не ішла, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
  • Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.
Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў