Генштаб ЗСУ: беларуская армія пачала мініраваць тэрыторыі, якія мяжуюць з Украінай


Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штабу ЗСУ Аляксей Громаў.

«Асноўныя намаганні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь засяроджваюцца на вядзенні выведкі нашых войскаў, інжынерным абсталяванні сваіх пазіцыяў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі.

Акрамя таго, ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Берасцейскай вобласці», – паведаміў Громаў падчас брыфінгу, піша «Укрінформ».

Пры гэтым прыкметаў фармавання наступальных груповак у валынскім і палескім аперацыйных раёнах (г.з. з боку Беларусі) у Генштабе ЗСУ не назіраюць.

Громаў таксама распавёў, што з пачатку баявых дзеянняў Расея правяла 5722 самалётавылёты аператыўна-тактычнай авіяцыі і 551 пуск крылатых ракет тыпу «Іскандэр» і «Калібр». «З іх толькі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было ажыццёўлена 1211 самалётавылётаў, больш за 20% агульнай колькасці, і 61 пуск крылатых ракет тыпу »Іскандэр« з мэтай паражэння абʼектаў крытычнай інфраструктуры Украіны», – цытуе Громава «Інтэрфакс-Украіна».

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу адкрыцця «новага фронту» ў Беларусі
2022.05.27 18:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў