Журналіст Дзмітрый Руто і артыст камернага хору Дзяніс Іваноў атрымалі 15 содняў арышту


Журналіст спартовага парталу «Tribuna» Дзмітрый Руто і артыст камернага хору Дзяніс Іваноў асуджаныя да 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Дзмітрый Руто быў затрыманы раніцай 1 чэрвеня за бел-чырвона-белы шалік у аўтамабілі. Яго прызналі вінаватым у незаконным пікетаванні (арт. 24.23 КаАП).

Папярэднюю ноч журналіст правёў на Акрэсціна.

Дзяніс Іваноў атрымаў 15 содняў арышту паводле артыкулу пра непадпарадкаванне (арт. 24.3 КаАП), паведамляюць ягоныя блізкія.

Дзяніс Іваноў.
Фота: damaster_life / Instagram

Дзяніса затрымалі ўчора на працоўным месцы і адвезлі ў Савецкі РАУС. Ноч ён таксама правёў у ізалятары.

Дзяніса ўжо затрымлівалі ўвосень 2020-га і ў студзені 2021-га.

Таксама сёння, 2 чэрвеня, журналіст выдання «Беларусы і рынак» Арцём Маёраў выйшаў на волю пасля 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Маёрава затрымалі 18 траўня, калі ён прыехаў асвятляць ператрус у галоўным офісе TUT.by, і судзілі за дробнае хуліганства. У пратаколе было сказана, што на прафілактычнай гутарцы ў РУУС ён лаяўся матам.

Hавiны
Журналіста Арцёма Маёрава асудзілі на 15 содняў за «хуліганства»
2021.05.21 12:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў