У Швецыі спынілі продаж шампанскага з Беларусі


Беларускае «Советское Шампанское». Скрын з сайту wines.by

Шведская кампанія «Systembolaget» вырашыла спыніць продаж беларускага савецкага шампанскага. Прычына гэтага ў звестках пра магчымую рызыку невыканання кодэксу паводзін «Systembolaget».

У «Systembolaget» адзначаюць, што некаторыя часткі кодэкса паводзін не выконваюцца вытворцам і ў кампаніі лічаць гэтае пытанне крытычным, паведамляе SVT.

Паколькі з прычыны палітычнай сітуацыі немагчыма правесці аўдыт у Беларусі, продаж шампанскага спынены да таго часу, пакуль справа не расследуюць на месцы.

«Systembolaget» сочыць за развіццём падзей у Беларусі, а таксама за палітыкай ЕЗ і Швецыі ў дачыненні да Беларусі, якая заснавана на выразнай пазіцыі ў дачыненні да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона», – гаворыцца ў паведамленні «Systembolaget».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў