Трох фігурантак «справы Саюзу палякаў» прымусова вывезлі з Беларусі


Затрыманыя члены Саюзу палякаў у Беларусі Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава былі вызваленыя з-пад арышту і цяпер знаходзяцца ў Польшчы.

Дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сваім Twitter, што трох з пяці зняволеных у Беларусі палякаў вывезлі ў Польшчу.

Вярнуцца ў Беларусь яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацвердзіла, што вызваленыя актывісты знаходзяцца ў Польшчы больш за тыдзень. Яны знаходзяцца на апецы дзяржавы і ім аказваецца неабходная падтрымка. Аднак іх месцазнаходжанне не паведамляецца.

«У выніку дзеянняў польскіх дыпламатычных і консульскіх службаў 25 мая 2021 года ў Польшчу прыехалі актывісты польскай меншасці з Беларусі Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. Гэтым людзям была аказана неабходная падтрымка і аказана адпаведная дапамога», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што раней прапанову вярнуць свабоду ў абмен на эміграцыю адхіліў Анджэй Пачобут, журналіст і член праўлення Саюзу палякаў у Беларусі. Верагодна, аналагічную заяву зрабіла і прэзідэнт Саюзу Анджэліка Борыс.

Вызваленыя палякі ў Варшаве. Яны дзякуюць МЗС і прэзідэнту Польшчы за тое, што не пакінулі іх у бядзе.

Марына Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава пасля вызвалення.
Фота: belsat.eu

Прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці і рэабілітацыі нацызму, за што ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Колькі дакладна фігурантаў у справе, невядома. Паводле пракуратуры, саюз праводзіў «незаконныя мерапрыемствы з удзелам непаўналетніх» аж з 2018 года. Ва ўшанаванні антысавецкіх дзеячаў улады Беларусі 10 сакавіка пабачылі «рэабілітацыю нацызму і апраўданне генацыду беларускага народу», распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ.

Аб’ектыў
Улады Беларусі атакуюць саюз палякаў
2021.03.25 22:04

12 сакавіка затрымалі дырэктарку Польскай школы Ганну Панішаву, 23 сакавіка – старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс, 25 сакавіка – журналіста і чальца рады саюзу Анджэя Пачобута, кіраўніцу ваўкавыскага аддзелу СПБ Марыю Цішкоўскую і кіраўніцу лідскага аддзелу Ірэну Бярнацкую. Учынілі ператрус у сядзібе Саюзу палякаў у Горадні і ў грамадскай школе імя Стэфана Баторыя пры ім. Польскую школу закрылі.

belsat.eu

Стужка навінаў