«Сыходзь – і пакінь свой народ у спакоі!» Міністр замежных справаў Літвы звярнуўся да Лукашэнкі


Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс гнеўна звярнуўся да Лукашэнкі і заклікаў яго сысці.

Адпаведныя зварот ён апублікаваў у сваім Twitter:

«Беларускаму дыктатару Лукашэнку мала больш за 400 палітычных вязняў. Закрыццё межаў фактычна азначае, што ўся краіна становіцца адною вялікаю турмой для 10 мільёнаў чалавек. Не трэба чакаць дзесяці караў егіпецкіх. Сыходзь – і пакінь свой народ у спакоі!»

Каб падтрымаць затрыманага ў Беларусі Рамана Пратасевіча, літоўскія ўлады размясцілі ягоную выяву ў міжнародным лётнішчы Вільні.

Выява з затрыманым Раманам Пратасевічам у міжнародным аэрапорце Вільні.
Фота: GLandsbergis / Twitter

Таксама ў пачатку года міністр замежных справаў Літвы сустракаўся са Святланаю Ціханоўскаю.

Сустрэча міністра замежных справаў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса са Святланаю Ціханоўскаю.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Тады Ландсбергіс падтрымаў беларускі народ і адзначыў, што свабодныя і справядлівыя выбары павінны адбыцца ў Беларусі як мага хутчэй: «Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам дасягнуць гэтага. Вашая справа стаіць на першым месцы ў нашым парадку дня».

Hавiны
Літва выслала двух беларускіх дыпламатаў, Беларусь адказала тым жа
2021.05.28 20:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў