Нямеччына забараніла Расеі лятаць у сваім паветры


Самалёт авіякампаніі «Аэрафлот»

Нямеччына папярэдне закрыла сваю паветраную прастору для самалётаў расейскіх авіякампаніяў. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Федэральнае ведамства авіяцыі Нямеччыны закрыла сваю паветраную прастору для кампаніяў з Расеі ў сувязі з адменай палётаў нямецкага авіяперавозніка «Lufthansa» ў Расею праз адсутнасць дазволу ўладаў РФ. Забарона закране рэйсы кампаніяў «Аэрафлот» і «S7».

Паветраную прастору Нямеччыны зноў адкрыюць для расейскіх авіякампаніяў, як толькі расейскі бок выдасць дазвол на палёты «Lufthansa».

Сёння ж стала вядома, што запланаваныя на 2 чэрвеня рэйсы LH 1444 і LH 1445 з Франкфурта-на-Майне ў Маскву і назад, а таксама рэйсы LH1436 і LH1437 з Франкфурту ў Санкт-Пецярбург і назад адмененыя праз адсутнасць узгаднення з уладамі Расеі.

Рэйсы павінны былі выконвацца ў абыход паветранай прасторы Беларусі.

Hавiны
ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць «Белавіі» і вышэйшых службовых асобаў беларускай авіяцыі
2021.06.01 21:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў