У Берасці за жнівеньскія пратэсты пачнуць судзіць новую групу


У Берасці 28 траўня пачалі судзіць трэцюю групу ўдзельнікаў пратэсту 9–10 жніўня, як стала вядома, што 11 чэрвеня пачнецца працэс супраць чацвёртай групы.

Чацвёрты працэс зноў пройдзе ў судзе Ленінскага раёну Берасця. Весці яго будзе суддзя Дзмітрый Шурын.

Судзіць будуць 12 асобаў: Марка Антонава, Святаслава Герасімука, Давіда Збаранскага, Максіма Імхавіка, Валера Мельнічука, Івана Патэйчука, Яўгена Пекача, Марэка Сірадзэ, Андрэя Тарасаўца, Аляксандра Цімафеева, Вячаслава Трафімука і Алега Юрава. Большасць з іх прызнаная палітычнымі вязнямі і застаецца ў берасцейскім СІЗА № 7 з лета – восені мінулага года.

Паралельна ў судзе Ленінскага раёну Святаслаў Каліна судзіць яшчэ 12 асобаў у гэтай справе. Мінулы раз мы паведамлялі, што 13, але, на шчасце, Глеб Раманаў цяпер у бяспецы, беларускае «правасуддзе» яму не пагражае.

У гэтай справе на тэрмін ад 3 да 5 гадоў ужо асуджаныя 22 чалавекі. Да канца чэрвеня колькасць падвоіцца.

Hавiны
Чарговых 13 берасцейцаў судзяць за жнівеньскі пратэст. 22 чалавек за гэта ўжо асуджаныя
2021.05.28 17:05

Нагадаем, што людзей судзяць за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Не будзем забываць, што яшчэ ў гэты час ідуць працэсы ў «пінскай справе», дзвюм групам у «карагоднай справе», а 7 чэрвеня пачнуць судзіць Паліну Шарэнду-Панасюк, якая ўжо паўгода застаецца ў СІЗА № 7 і з таго часу не бачыла сваіх дзяцей і мужа. Каб, верагодна, гэтага не дапусціць, Андрэй Шарэнда 31 траўня аказаўся пад хатнім арыштам.

Hавiны
Карагодная справа: канвеер набраў абароты. Прысуд пятай групе прагучыць 3 чэрвеня
2021.06.01 15:17

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў