На наступны дзень пасля спробы самагубства Сцяпана Латыпава перавялі са шпіталю ў СІЗА


Палітычнага вязня Сцяпана Латыпава, які на пасяджэнні суда 1 чэрвеня спрабаваў перарэзаць сабе горла, на наступны дзень перавялі са шпіталю ў СІЗА, распавялі ягоныя сваякі парталу Tut.by.

У СІЗА № 1 на Валадарскага для яго прынялі перадачу.

Сцяпан Латыпаў.
Фота: Сцяпан Латыпаў / vk.com
Артыкулы
Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда
2021.06.01 15:47

Нагадаем, што палітзняволены Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла асадкаю падчас суда над ім 1 чэрвеня ў Менску. Сведкі распавядаюць, што Сцяпан стаў на лаўку ў клетцы, каб да яго не дацягнуліся канваіры, і ўставіў сабе ў горла асадку.

Латыпава вынеслі з суда непрытомным, а з будынку выгналі ўсіх наведнікаў працэсу.

Каля 18:00 стала вядома, што Сцяпана прааперавалі ў Менскім цэнтры хірургіі, транспланталогіі ды гематалогіі, а ўжо а 20:00 мужчына прыйшоў у прытомнасць пасля наркозу.

Артыкулы
Сцяпана Латыпава вінавацілі ў «намеры атруціць сілавікоў», але перадумалі. За што яго судзяць?
2021.06.01 12:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў