МУС пацвердзіў масавыя затрыманні ў Жабінцы. Віной – партрэт Лукашэнкі на сметніцы


Калона ў Жабінцы. 27 верасня
Фота: даслалі чытачы belsat.eu

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі толькі 2 чэрвеня пацвердзіла масавыя затрыманні жыхароў Жабінкі, пра якія «Белсат» паведамляў два апошнія тыдні.

У МУС паведамілі, што супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 12 пратэстоўцаў у веку ад 17 да 46 гадоў. Чацвёра з іх прызнаныя падазраванымі ў крымінальнай справе за публічную абразу Лукашэнкі і здзек з чырвона-зялёнага сцяга. На астатніх склалі пратаколы за ўдзел у пратэстах, распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі і непадпарадкаванне міліцыі.

Затрыманых правяраюць на датычнасць да «псавання фасадаў будынкаў і збудаванняў, камер відэаназірання і падпалу гандлёвых павільёнаў». У затрыманых знайшлі сімволіку, пнеўматычную вінтоўку, два газавыя пісталеты, электрашокер, стужку з цвікоў і дроту, квадракоптар, форма МНС і МУС.

Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

Масавыя затрыманні і збіццё

Як раней паведамляў «Белсат», раніцай 19 траўня ў Жабінцы сілавікі прыйшлі ў дом сям’і Лісічыкаў. У 6:45 з дому ў кайданках вывелі 20-гадовага Дзмітрыя Лісічыка. Яго змясцілі ў ІЧУ Берасця. Раней яго ўжо неаднаразова затрымлівалі, падазраючы ва ўдзеле ў пратэстах.

26 траўня стала вядома пра сапраўдную аблаву ў Жабінцы. Людзей масава затрымлівалі, а ў іхных дамах ладзілі ператрусы. Сярод затрыманых – Святлана Аксюцік, Дзмітрый Супрун, Аляксандр Мяснікоў і Аляксандр Дарафееў. Быў паўторна затрыманы і Дзмітрый Лісічык. Паводле сведак, хлопца бачылі ў будынку ГУБАЗіК моцна збітым. Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ Кобрына.

На наступны дзень ў раёне цукровага заводу затрымалі сама менш 12 чалавек, прычым, паводле сведкаў, затрыманні выконвалі байцы «Алмазу».

Прычынай масавых рэпрэсіяў у горадзе стала тое, што ў ноч з 17 на 18 траўня на адной са сметніц гораду з’явіліся надпісы і партрэты Лукашэнкі, пасля чаго распачалі крымінальную справу.

Hавiны
У Жабінцы асудзілі падлетка, які кінуў кактэйль Молатава у бок міліцэйскай машыны
2020.11.06 15:40

ПС belsat.eu

Стужка навінаў