Мінфін Беларусі паведаміў пра атрыманне $ 500 млн ад Пуціна


Лукашэнка і Пуцін на перамовах у Сочы.
Фота: Сергей Ильин / ТАСС

На рахункі Міністэрства фінансаў Беларусі паступілі сродкі другога траншу расейскага крэдыту Аляксандру Лукашэнку.

У Мінфіне адзначылі, што ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусь і Расеі ад 21 снежня 2020 года, на рахунак ведамства 2 чэрвеня 2021 года паступілі сродкі другога траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай $ 0,5 млрд.

Hавiны
Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на $ 1 млрд. Але выдасць яго часткамі
2020.12.21 18:30

Першую частку крэдыту на $ 500 млн Міністэрства фінансаў атрымала ў канцы мінулага года – 30 снежня.

Пра тое, што другі транш крэдыту ў $ 500 млн з $ 1,5 млрд Беларусь атрымае ў бліжэйшы час, па выніках перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у канцы траўня паведаміў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Адна з лідарак расейскай апазіцыі Любоў Собаль прарэагавала на гэтае паведамленне негатыўна.

«Лукашэнка атрымае ад Масквы крэдыт $ 500 млн у бліжэйшы час. А Тамбоўская вобласць, Варонеж або Уладзівасток не атрымаюць. Навошта ім, праўда? Дзеці ў школах і ў дзіркі ў падлозе ў туалет паходзяць. Галоўнае – суседу-дыктатару дапамагчы за кошт расейскіх грамадзянаў», – заявіла яна.

Hавiны
«Галоўнае – дапамагчы суседу-дыктатару». У Расеі пракаментавалі чарговы транш Пуціна Лукашэнку
2021.05.30 13:54

МГ belsat.eu

Стужка навінаў