Арэндадаўца запатрабавала з’ехаць з кватэры памочніцу пракурора. За гэта завялі крымінальную справу

Супраць мянчанкі распачалі крымінальную справу за тое, што яна запатрабавала з’ехаць з ейнай кватэры памочніцу пракурора. Цяпер мянчанку вінавацяць у парушэнні раўнапраўя грамадзянаў.

У ліпені 2020 года 34-гадовая мянчанка здала сваю кватэру памочніцы пракурора аднаго са сталічных раёнаў, а праз некаторы час запатрабавала ад яе зʼехаць.

Стала вядома, што пацярпелай у справе праходзіць Аліна Касьянчык. Яна была дзяржаўным абвінаваўцам у справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Таксама памочніца пракурора рэпрэзентавала абвінавачанне ў справе за надпісы «Не забудзем» недалёка ад месца, дзе загінуў Аляксандр Тарайкоўскі.

Дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык. Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2021. Фота: Белсат

Ад «хіміі» да 7 гадоў. У якіх справах адзначылася сумнавядомая Аліна Касьянчык

Паводле Генпракуратуры, «абвінавачваная паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў, у якіх размяшчаліся заклікі да ўшчамлення правоў пракурорскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць крымінальны пераслед і падтрымліваюць ад імя дзяржавы абвінавачанне ў судзе ў крымінальных справах аб удзеле грамадзянаў у пратэставых акцыях».

На тых, хто чакае дна коштаў на жытло, разгортваецца інфармацыйная атака

На думку ведамства, гэтым мянчанка парушыла правы, свабоды і законныя інтарэсы пацярпелай выключна ў сувязі з занятай ёю пасадай і запатрабавала ад яе ў аднабаковым парадку вызваліць жылое памяшканне.

За гэта на арэндадаўца завялі крымінальную справу паводле арт. 190 КК за парушэнне раўнапраўя грамадзянаў. Справу вёў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэт, яе накіравалі ў суд.

Да абвінавачванай абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі пра нявыезд і належныя паводзіны. Ёй пагражаюць штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў або абмежаванне ці пазбаўленне волі да двух гадоў.

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны