Расейскія войскі абстралялі Днепрапятроўшчыну: ракета трапіла ў склад са збожжам


Расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Днепрапятроўскай вобласці, паведамляе «Україна 24» са спасылкай на кіраўніка Днепрапятроўскай абласной васковай адміністрацыі Валянціна Рэзнічэнку.

«У нас зноў прылёт у Сінельнікаўскім раёне. Ракета трапіла ў элеватар. Разбурыла склад са збожжам. Папярэдне пацярпелых няма. Не даюць оркам спакою нашы сельгассклады», – паведаміў Валянцін Рэзнічэнка ў сваім Тэлеграм-канале.

1 траўня расейская ракета трапіла ў склады аграпрадпрыемстваў у Сынэльнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці. Пацярпелых не было.

У той жа дзень прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што расейцы падцягваюць сілы на поўдзень Украіны, каб атакаваць гарады ў Днепрапятроўскай вобласці.

Поўнамаштабная вайна Расеі супраць незалежнай Украіны ідзе з 24 лютага – 68-ы дзень. Загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 5 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.

Аналітыка
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 траўня
2022.05.01 21:43

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў