Пуцін можа абвесціць 9 траўня аб далучэнні самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР» да РФ


Расейскі палітык Дзмітрый Гудкоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін можа абвесціць 9 траўня аб далучэнні «ЛНР» і «ДНР» да Расейскай Федэрацыі. У інтэрв’ю выданню «Апостраф» Гудкоў адзначыў, што дзеі і выказванні Пуціна могуць канчаткова раскалоць расейскае грамадства і выклікаць гнеў алігархаў.

Абстаноўка ў Данецку, Украіна. 22 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Гудкоў лічыць, што ніякай карысці ад «аб’яднання» для Расеі быць не можа.

«Для Пуціна проста няма добрага выніку. Усё, што ён можа прадэманстраваць 9 траўня – гэта спроба захаваць добрую міну ў кепскай гульні. Здабыча «ЛНР» і «ДНР» у Расеі будзе недаацэненай. Калі яшчэ нядаўна казалі, што мы захопім Кіеў, паставім нашых людзей, пераможам NATO і правядзём парад у цэнтры сталіцы Украіны, гэта накарміла публіку тэлебачання… А цяпер раптам кажам, што Кіеў не спрацаваў, Адэса не спрацавала, Харкаў не атрымаўся… Затое ў вас будзе «ЛНР» і «ДНР». Яны нікому не патрэбныя. Тым больш, гэта абсалютна стратная гісторыя. Трэба будзе падтрымліваць разбураныя гарады, вёскі, ва ўмовах, калі краіна ўжо набліжаецца да катастрофы», – растлумачыў палітык.

На думку Гудкова, далучэнне квазірэспублік можа выклікаць сурʼёзны раскол унутры расейскай эліты.

«Іначай кажучы, гэта проста спроба нешта паказаць. Але мне здаецца, што калі Пуцін пакажа «ЛНР» і «ДНР», то гэта справакуе сурʼёзны раскол унутры эліты, незадаволенасць ужо наспявае. Бо толькі ўявіце, як шмат страціў расейскі бізнес? Я глядзеў спіс «Forbes» учора. Расейцы з «Forbes» страцілі 42 % усяго свайго капіталу. 42 % – гэта амаль палова», – дадаў ён.

Гудкоў кажа, што расейскія алігархі пасля ўварвання Расеі ва Украіну страцілі дзясяткі мільярдаў долараў. Калі ўсе зразумеюць, чаму ўсё гэта было, стаўленне да Пуціна ў элітах рэзка зменіцца.

Hавiны
«Bloomberg»: Нафтавае эмбарга ЕЗ супраць РФ можа запрацаваць да канца года
2022.04.30 19:59

Нагадаем, што пасля ўварвання Расеі ва Украіну краіны ЕЗ і ЗША ўвялі 5 пакетаў жорсткіх санкцый супраць РФ. У тым ліку былі заблакаваныя рахункі Цэнтрабанку РФ. Эксперты адзначаюць, што да канца года можа быць уведзенае нафтавае і газавае эмбарга. 9 траўня можа быць абвешчаны 9-ы пакет санкцыяў.

ЗХ

Стужка навінаў