«Проста ўзяць і выйсці за дзверы...» Марфа Рабкова апавяла ў лісце пра першы дзень суда


У адным са сваіх лістоў на волю палітзняволеная Марфа Рабкова расказала пра тое, што адчувала ў першы дзень судовага паседжання над ёй. Радкі з ліста цытуе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На акцыі салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны».
Фота: Белсат

«Я так жудасна стамілася, не было нават сіл гаварыць. Столькі інфармацыі, асобаў, рухаў і ўражанняў. Я ад гэтага ўжо адвыкла», – піша ў лісце палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова.

Расказвае, што на суд, які распачаўся 25 красавіка, ехала ў аўтазаку ў кайданках, але ў клетцы кайданкі знялі.

Артыкулы
Суд над праваабаронцай Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі зрабілі закрытым
2022.04.25 14:45

«Калі ехала ў аўтазаку, то думала пра тое, дзе мы праязджаем мой дом. Горка ад гэтых думак. Але я супакойвала сябе так: усё, што нас не забівае, робіць нас мацнейшымі. І яшчэ я ціхенька спявала «Купалінку», каб не было страшна», – піша Рабкова.

Прызнаецца, што, калі апынулася ў судовай зале і пабачыла шмат людзей, моцна захацелася дадому.

«Проста ўзяць і выйсці за дзверы. І ў мяне было пачуццё, быццам і не было гэтых 19 турэмных месяцаў, што ўсё гэта мне прыснілася. Але гэта таксама былі горкія думкі. Трэба перажыць і вытрываць гэты цяжкі перыяд», – напісала ў лісце палітзняволеная.

Судовы працэс над каардынатаркай валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, а таксама валанцёрам «Вясны» Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі распачаўся ў Менскім гарадскім судзе 25 красавіка 2022 года. У першы дзень судовы працэс зрабілі закрытым. Рабкову судзяць паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай у падтрымку Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

Марфа Рабкова застаецца ў зняволенні з 17 верасня 2020 года. Падтрымаць яе можна лістамі на адрас:

Марыі Аляксандраўне Рабковай, 220030 Менск, Валадарскага 2, СІЗА-1.

Hавiны
СК назбіраў на анархістаў справу за 15 гадоў і на 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
2022.01.11 10:22

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў