Мытнікі Латвіі ўсё часцей знаходзяць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі


Прэсавая служба Латвійскай мытні паведамляе, што мытнікі рэгулярна знаходзяць беларускую кантрабанду. Часцей за ўсё на тэрыторыю краіны спрабуюць нелегальна правезці цыгарэты. Зламыснікі часцей за ўсё выкарыстоўваюць грузавыя цягнікі.

Кантрабандысты везлі замест дзвярэй цыгарэты.
Фота: vid.gov.lv

Служба адзначае, што цыгарэты часта хаваюць наўпрост у вагонах сярод розных грузаў. Так 1 траўня пасля сканавання вагонаў з жалезнай рудой узнікла падазрэнне, што там схаваная кантрабанда. Цягнік адправілі на таварную станцыю ў Даўгаўпілс, дзе адбыўся дасканалы агляд. Больш за 10 тысяч пачкаў цыгарэт маркі «Minsk» было размешчана ў трох вагонах.

За апошнія тры дні кантрабанду з Беларусі таксама знайшлі сярод грузу драўніны. Партыя складала 4,4 тысячы пачкаў цыгарэт «Minsk». У той жа дзень была спынена партыя яшчэ 4,1 тысячы пачкаў.

Латвійская мытная служба адзначае, што пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі, колькасць грузаў, якія перапраўляюцца з краіны па чыгунцы ў Латвію, істотна зменшылася. Аднак колькасць кантрабандных тавараў не змяншаецца.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў