ЕЗ: «Любая дзяржава можа страціць расейскі газ наступнай»


Камісар ЕЗ па энергетыцы Кадры Сімсан кажа, што рашэнне «Газпрама» прыпыніць пастаўкі газу ў Балгарыю і Польшчу з’яўляецца «паваротным момантам у энергетычным крызісе» і папярэджвае, што «наступнай можа быць любая дзяржава». Аб гэтым Сімсан заявіла ў інтэрвʼю «BBC».

ТАА «Газпром трансгаз Масква». Крыніца: Sputnik

Сімсан сцвярджае, што ЕЗ павінен рэагаваць на заяву «Газпрама» на мінулым тыдні.

Упаўнаважаная па энергетыцы кажа, што, хаця непасрэднай пагрозы для паставак газу ў Еўропу няма, нявызначанасць сітуацыі азначае, што краіны ЕЗ павінны мадэрнізаваць нацыянальныя планы на выпадак надзвычайных сітуацый. Галоўнай задачай, паводле Сімсан, станецца назапашванне дастатковых запасаў газу да зімы і дыверсіфікавацыя крыніц энергіі ад расейскага паліва.

Сімсан адзначае, што сховішча газу ў цяперашні час складае 32% магутнасці ЕЗ і расце.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў