Эксперт: «Наступныя 2-3 тыдні вызначаць будучыню Украіны і Расеі на гады»


Былы камандуючы войскам ЗША ў Еўропе Бэнджамін Годжэс адзначыў, што бліжэйшыя 3 тыдні вайны будуць вырашальнымі для Украіны і Расеі на некалькі гадоў наперад. Генерал заявіў у эфіры ўкраінскага тэлемарафона, што вайна «зменіць свой імпульс».

Украінскія танкі.
Фота: AFP

«Мы цяпер у вырашальнай стадыі. Усё, што адбудзецца ў наступныя 2 – 3 тыдні, будзе вырашальным для найбліжэйшых некалькіх гадоў… Я ведаю дакладна, што Украіна пераможа», – дадаў генерал Годжэс.

Вайсковы эксперт Уладзіслаў Селязнёў сёння выказаў меркаванне ў інтэрв’ю OBOZREVATEL, што групоўка расейскіх войскаў у непрызнаным Прыднястроўі не адыграе важкую ролю ў вайне, якую Расея развязала ва Украіне.

«Калі мы зыходзім з колькаснага і якаснага складу ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, якія пад маскай міратворчай міссі знаходзяцца на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі, то ў прынцыпе іх не так шмат. Істотна ўплываць на ход расейска-ўкраінскай вайны яны не змогуць», – канстатаваў эксперт.

У той жа час Селязнёў зазначыў, што гэтыя «расейскія міратворцы» могуць стварыць пэўную напругу ў сэнсе таго, што ўкраінскі Генштаб будзе вымушаны накіроўваць у гэты раён дадатковыя сілы для блакавання агрэсіўных дзеянняў з боку Прыднястроўя.

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

«У любым выпадку дзякуючы дапамозе нашых заходніх партнёраў самалёты пастаянна глядзяць неба і мора Крыму. Любыя перамяшчэнні расейскіх караблёў не будзе таямніцай. Выключэнне складаюць толькі падводныя лодкі класа «Варшавянка». Яны могуць употай перамяшчацца. Гэта самая вялікая небяспека, бо яны маюць «Калібры», – адзначыў эксперт.

Ён дадаў, што зараз цяжка гаварыць аб тым, як з імі змагацца. Адзіны відавочны варыянт – адсочваць іх у бухтах Севастопаля і накрываць туды.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў