У Маскве сарвалі прэм'еру спектакля пра пратэсты ў Беларусі


У незалежным маскоўскім Театре.doc вечарам 1 траўня была сарваная прэм’ера спектакля рэжысёра Сяргея Гіндыліса «Суседзі», прысвечанага беларускім пратэстам у жніўні 2020 года. Пра гэта паведамляе расейская служба «Радыё Свабода».

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку прадстаўлення ў залу ўвайшлі працаўнікі паліцыі, перапыніўшы актораў. Яны паведамілі гледачам, што паступіў сігнал аб закладзенай у памяшканні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залу.

Акторы працягнулі спектакль на вуліцы. Паліцыя папярэдзіла іх і гледачоў, што яны могуць быць затрыманыя.

Афіша спектаклю.
Фота: facebook.com/teatrdoc

Аўтары спектакля, сярод якіх беларусы (Кацярына Фіневіч, Cяргей Борсук, Даша Демура) і расейцы (Ксенія Цярэшчанка і Сяргей Гіндыліс), прапануюць гледачам зірнуць на падзеі жніўня 2020 года вачыма людзей, якія пацярпелі ад тэрору сілавікоў.

«Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадзюсар, актрыса, прыёмшчыца грузаў на менскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 года», – гаворыцца ў апісанні спектакля.

Гісторыі
«Кожны хацеў ударыць – атрымлівалі ад гэтага асалоду». Гісторыя № 21 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.04.15 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў