Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень


Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень – самае вялікае свята хрысціянаў, якое азначае перамогу жыцця над смерцю. Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны.

Велікоднае набажэнства ў храме святога праведнга пакутніка Яўгена Боткіна. Менск, Беларусь, 2 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе, святар

Вялікдзень хрысціяне называюць таксама святам Уваскрашэння Хрыста. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень, пасля распяцця на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва, Ісус Хрыстос уваскрэс з мёртвых.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе,
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе, святар
Фота: Белсат
велікоднае набажэнства, Вялікдзень, храм, пакутніка Яўгена Боткіна, малітва, праваслаўныя, праваслаўе, хор

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін у сваім велікодным пасланні сказаў, што Хрыстос «страшыўся пакуты і смерці, але пераадолеў натуральную немач дзеля паслухмянасці Айцу Нябеснаму і выратавання людзей ад граху, вечнай смерці і праклёну, паказаўшы вялікі прыклад для ўсіх сваіх паслядоўнікаў».

«Падзеі, якія папярэднічалі Уваскрасенню, з аднаго боку, паказваюць нам, што зрабіў грэх з чалавечай прыродай, бо не было на зямлі граху страшней за забойства Сына Божага. Але, з іншага боку, менавіта гэта самая нізкая кропка падзення чалавека і найвышэйшая ўрачыстасць ворага роду чалавечага становяцца пераломным момантам зямной гісторыі», – гаворыцца ў пасланні мітрапаліта.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў