У пачатку красавіка вярнулася зіма. На выходныя чакаецца снег і галалёд


Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя ўмовы надворʼя. На выходныя чакаецца снег і галалёд.

2 красавіка ў Беларусі падае снег. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -5 да +3, днём ад 0 да +6.

3 красавіка будзе хмарна з праясненнямі. Тэмпература паветра ноччу ад -1 да -8, днём ад +1 да +7.

4 красавіка воблачна з праясненнямі. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да -9, днём ад +2 да +8.

Чытачы «Белсату» дзеляцца фотаздымкамі. На вуліцы сёння сапраўдная зіма, нягледзячы на тое, што на календары 2 красавіка.

2 красавіка. Від з акна ў Берасці.
Фота: чытачы Белсату
2 красавіка. Від з акна ў Берасці.
Фота: чытачы Белсату
2 красавіка, від з акна ў Берасці.
Фота: чытачы Белсату
У Шчучыне таксама сапраўдная зіма.
Фота: чытачы Белсату
Заснежаны Слонім.
Фота: чытачы Белсату
Заснежаны Слонім.
Фота: чытачы Белсату

belsat.eu

Стужка навінаў