Пад заваламі Мікалаеўскай абласной адміністрацыі знайшлі цела кіраўніцы мясцовай суполкі беларусаў


Цела кіраўніцы беларускай суполкі Мікалаева Таццяны Дзяменнікавай знайшлі пад заваламі падарванай абласной адміністрацыі гораду, паведамляе радыё «Свабода».

Таццяна Дзяменнікава.
Фота: Татьяна Деменникова / Facebook

Таццяна Дзяменнікава працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, а таксама стаяла на чале Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзiмы».

У суботу, 2 красавіка, цела жанчыны дасталі з-пад завалаў, яно было апазнанае сваякамі Таццяны.

Відэа разбуранай абласной адміністрацыі ў Мікалаеве:



Таццяна Дзяменнікава стала адной з 33 загінулых у выніку расейскага авіяўдару па адміністрацыі ў Мікалаеве. Цяпер ратавальнікі працягваюць разбіраць канструкцыі.

Hавiны
На Кіеўшчыне загінуў вядомы ўкраінскі фатограф Макс Левін
2022.04.02 14:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў