На Кіеўшчыне загінуў вядомы ўкраінскі фатограф Макс Левін


Вядомага фатографа і дакументаліста Макса Левіна знайшлі загінулым 1 красавіка непадалёк вёскі Гута-Мэжыгірская Кіеўскай вобласці, паведамляе рэдакцыя LB.ua.

Украінскі фатограф Макс Левін.
Фота: LB.ua

Максім Левін разам з вайскоўцам Аляксеем Чарнышовым 13 сакавіка накіраваўся ў Гуту-Мэжыгірскую, каб дакументаваць наступствы расейскай агрэсіі. У гэты час у мясцовасці распачаліся напружаныя баі. 1 красавіка паліцыя знайшла Максіма, ён загінуў.

Максім Левін працаваў у рэдакцыі LB.ua, «Reuters», «BBC», «TRT World», «Associated Press», «Hromadske». Ягоныя фота публікавалі «Wall Street Journal», «TIME», «Breaking News Poland», «World news», «The Moscow Time», Korrespondent.net, «ELLE», «TV-24», «Радыё Балгарыі», Украінскі крызісны медыяцэнтр, «Навіны Ватыкану», радыё «Свобода» (RFE/RL).

У Макса Левіна засталіся чацвёра непаўналетніх сыноў, грамадзянская жонка і састарэлыя бацькі.

Аб’ектыў
Украінскія вайскоўцы пачалі выкарыстоўваць зброю масавага прыніжэння
2022.04.01 23:11

belsat.eu

Стужка навінаў