На Чарнобыльскай АЭС узнялі сцяг Украіны


2 красавіка на Чарнобыльскай прамысловай пляцоўцы зноў узнялі сцяг Украіны. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага спецыялізаванага прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС», падчас узняцця сцяга прагучаў гімн Украіны.

Украінскі сцяг на ЧАЭС.
Фота: Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС» / Facebook

На Чарнобыльскай АЭС 2 красавіка адбылася цырымоніі ўзняцця ўкраінскага сцяга. Падчас цырымоніі прагучаў дзяржаўны гімн.

Падчас гэтай акцыі на пляцоўку прыбыў аператыўны персанал станцыі, які ў цяжкіх умовах акупацыі забяспечваў і працягвае забяспечваць ядравую і радыяцыйную бяспеку аб’ектаў Чарнобыльскай АЭС.

24 лютага Чарнобыльскую АЭС захапілі расейскія войскі. Доўгі час на станцыі не маглі змяніць персаналу, які там працаваў.

З 9 сакавіка ЧАЭС была без электрычнасці праз пашкоджанні электралініі расейскімі вайскоўцамі. 15 сакавіка на Чарнобыльскай АЭС аднавілі электразабеспячэнне.

31 сакавіка расейскія захопнікі пакінулі тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым, як паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае агенцтва кіравання зонай адчужэння, падчас выхаду яны разрабавалі памяшканні, скралі тэхніку і іншыя каштоўныя рэчы.

Hавiны
Гульня з ядравым агнём: як Расея ператвараецца ў дзяржаву-тэрарыста
2022.03.10 21:25

belsat.eu

Стужка навінаў