Літва першаю з краінаў ЕЗ поўнасцю адмовілася ад імпарту расейскага газу


Літва ў імкненні да поўнай энергетычнай незалежнасці ад расейскага газу пастанавіла цалкам адмовіцца ад яго, паведамляе «Delfi» са спасылкай на Міністэрства энергетыкі Літвы.

Так Літва адказала на энергетычны шантаж Расеі ў Еўропе і вайну ва Украіне.

Фота: anna-news.info

Паводле Міністэрства энергетыкі Літвы, газатранспартавая сістэма краіны з пачатку красавіка працуе без імпарту расейскага газу.

«Мы першая краіна Еўрапейскага Звязу сярод краінаў-пакупнікоў «Газпрому», якая дабілася незалежнасці ад продажу расейскага газу, і гэта вынік доўгатэрміновай паслядоўнай энергетычнай палітыкі і своечасовых інфраструктурных рашэнняў», – заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс.

Паводле звестак літоўскага аператара газатранспартавай сістэмы «Amber Grid», 2 красавіка імпарт расейскага газу праз літоўска-беларускае злучэнне для патрэбаў Літвы склаў 0 МВт/г, а ўвесь літоўскі попыт на газ задавальняецца за кошт Клайпедскага тэрміналу звадкаванага прыроднага газу, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

Згодна з графікам, штомесяц на тэрмінал будуць паступаць тры вялікія грузы звадкаванага прыроднага газу, якога павінна хапіць усім кліентам.

«На бліжэйшы перыяд кліенты падалі заяўкі на транспартаванне газу толькі з тэрміналу. Пры неабходнасці газ можа быць дастаўлены ў Літву таксама праз газавае злучэнне з Латвіяй, а з 1 траўня – і праз газавае злучэнне з Польшчай», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Аднак праз тэрыторыю Літвы працягвае транспартавацца газ для патрэбаў Калінінграду, хаця ў іншым тэхнічным рэжыме, чым звычайна, забяспечваючы перадачу толькі неабходнай для транзіту колькасці газу.

Hавiны
Пуцін падпісаў указ аб продажы газу «недружалюбным краінам» за рублі
2022.03.31 19:14

АД belsat.eu

Стужка навінаў