Гендырэктарка «Яндексу» Алена Буніна з’ехала з Расеі і пакідае сваю пасаду

HR-дырэктарка і гендырэктарка «Яндексу» Алена Буніна з’ехала з Расеі і пакідае сваю пасаду. Яна заявіла, што «не можа жыць у краіне, якая ваюе са сваімі суседзямі».

Алена Буніна. Фота: Ілля Вартанян / прэс-служба «Яндексу»

Са словаў Бунінай, з канца лютага яна не была ў Расеі, а цяпер працуе ў ізраільскім офісе «Яндексу».

Пра гэта Буніна напісала на ўнутраным форуме кампаніі.

«Я не буду вяртацца: не магу працаваць у краіне, што ваюе са сваімі суседзямі», – напісала Буніна.

Крыніца: Bell_tech/ Telegram

Алена Буніна са студзеня 2011 года працавала HR-дырэктаркай «Яндексу», а са снежня 2017 года сумяшчала гэтую працу з пасадай генеральнай дырэктаркі «Яндексу». У сакавіку 2020-га яе змяніў Тыгран Худавердзян, аднак праз содні пасля прызначэння ён пакінуў пасаду пасля таго, як трапіў пад санкцыі Еўразвязу.

Буніна выказвалася супраць вайны з Украінай з самага яе пачатку.

Буніна мелася выконваць абавязкі кіраўніцы «Яндексу» да 15 красавіка.

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны