Фота дня: было восем фірмаў, засталася адна


Здымак, які выдатна ілюструе стан прыватнага бізнесу.

Вось так ходзіш па вуліцах і ўжо не заўважаеш шыльдаў, да якіх прызвычаіўся даўно. А тут бац – няма іх. Здымак зрабілі нашыя журналісты ў Горадні 2 красавіка. Фота выдатна ілюструе ў прыватнасці справы бізнесу ў Горадні ды эканомікі наагул. Яшчэ нядаўна тут былі шыльды з назвамі фірмаў, ІП, якія працавалі ў цэнтры гораду. З васьмі шыльдаў засталася ўсяго адна…

Цэнтр Горадні, вуліца Савецкая, 2 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

А вы заўважаеце, як закрываюцца кавярні, рэстараны, прыватныя майстэрні? Напішыце нам, па чым вы сумуеце.

ВЯ, фота ПМ Belsat.eu

Стужка навінаў