Дэпутаты ў першым чытанні зацвердзілі законапраект аб барацьбе з экстрэмізмам


Дэпутаты на паседжанні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні Законапраект аб змяненні законаў у пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму, паведамляе БелТА.

Праект закону быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адкрыў сесію словамі:

«У адрозненне ад шмат якіх краінаў, нашае заканадаўства занадта ліберальнае, каб даваць сіметрычныя адказы на новыя формы экстрэмізму ды інфармацыйнай агрэсіі».

Паседжанне Палаты прадстаўнікоў 2 красавіка.
Фота: belta.by

Праект прапануе зацвердзіць адмысловы тэрмін паскоранага разгляду справаў у грамадзянскім працэсе ў дачыненні арганізацыяў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Таксама органы ўнутраных справаў змогуць атрымаць функцыю каардынатара дзейнасці ў супрацьдзеянні экстрэмізму.

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў